Презентація на тему: Вобраз гродзеншчыны ў Дануты Бічэль


Чтобы посмотреть презентацию с картинками, оформлением и слайдами, скачайте ее файл и откройте в PowerPoint на своем компьютере.
Текстовое содержимое слайдов презентации:

Вобраз Гродзеншчыны ў Дануты Бічэль Данута Янаўна Бічэль (у замужжы Загнетава) Яе пакаленне прыйшло ў літаратуру ў канцы 50-х — 60-я гады з гарачым жаданнем сцвердзіць — як самыя значныя — нацыянальна-патрыятычныя і гуманістычныя каштоўнасці жыцця. Шчыры лірызм, грамадзянскі тэмперамент вершаў тагачасных маладых, іх прага сацыяльнай справядлівасці, духоўнасці, свабоды асобы, шанаванне роднага — усё гэта было запатрабавана новымі грамадскімі настроямі, якія не прымалі афіцыёзных ідэалагічных прынцыпаў. Нарадзілася Данута Янаўна Бічэль (у замужжы Загнетава) 1 студзеня 1938 г. у вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. На хутары Загасцінец, у прыгожай прыродным наваколлем мясціне прайшло дзяцінства паэтэсы. Вучылася ў школе ў няблізкіх Біскупцах, затым у Дакудаве. Скончыла на выдатна сямігодку ў Карнілках. У школьную пару пачалі прасіцца з душы вершы. Недзе з пятага класа пісала рэгулярна, але цішком, хаваючыся, «для сябе». Вёска БіскупцыКаб у стозе духмяным выспацца,Я паеду ў мурожныя Біскупцы –Пад страху дзяруг, дываноў,На прастору жытнёвых палёў.Буду ехаць бітым гасцінцам, Выйдзе з бору сасна пакланіцца.Нават бусел з дужага дубуПрывітае, раскрыўшы дзюбу.У матулі стол не пустуе –Чым багата, тым пачастуе:Пірагом, верашчакаю, сырам,Ды смятанай, ды позіркам шчырым.Не спачыўшы, выбегу з хаты –Новай песняй сагрэюць дзяўчаты.Добрым жартам, зварушлівым слоўцамПачастуюць аднавяскоўцы.Тут усё наваколле смяеццаСмехам зор і рамонкаў з лугоў.Нёман тут не цячэ, здаецца,А танцуе паміж берагоў.У БіскупцахЛёс закінуў мяне на кругі,Дзе пад месяцам дрэмле калоссе.Чым валодаю, тут пачалося –Процьма шчаснасці, бездань тугі.Вось іду па шырокай шашы,А раскрылена сэрца,Як птушка.Ля калочка пасецца цялушка,Мой знаёмы валун пры мяжы.Прытуліўшыся шчыра, прысядзем.Косіць Ядзя атаву ў лагу.-- Памагай табе божанька, Ядзя!Я з ахвотай бы, ды не магу.Быў мой бацька трывалы мужчына,Мог за лета лугі пакасіць,Ды мяне і бяда не наўчылаНі касіць, ані ласкі прасіць. Д. Бічэль успамінае: «Ад Загасцінца на поўдзень — лес. Прабегчы хвілін дзесяць — і вы ўжо каля ракі. Рака Гаўя ўпадае ў Нёман. Навокал заліўныя лугі. Лес клінком падступае да Нёмана і паўколам акаймляе луг. Праплысці па цячэнню Нёмана паўкіламетра — і тут ужо ўрочышча Казечына з векавымі дубамі, а па левы бок Нёмана пачынаюцца лясы, якія цягнуцца да Налібоцкай пушчы» Найбольш паўплывала на развіццё паэтычнага светаадчування родная песня, якая часта чулася і ў хаце, і на блізкай палявой дарозе ў вячэрні час. «Спала ў юнацтве на сене. Маці не любіла маіх начлегаў: адрынка амаль што ў лесе. Засынала пад песню. Іншы раз хацелася падбегчы да песні бліжэй, заглянуць ёй у вочы». I вершы яе былі нібы працягам песень — меладычна лёгкія, эмацыянальна адкрытыя. У 1953 г. паступіла ў Лідскае педвучылішча. Тут выступала з вершамі са сцэны, мела ўжо два сшыткі сваіх твораў. Толькі пісаліся яны звычайна дома, у лесе нават. Педвучылішча скончыла ў Навагрудку, бо Лідскае было расфармавана. Хадзіла ў Навагрудку на пасяджэнні раённага літаб'яднання. У 1957 г. пераступіла парог Гродзенскага педінстытута, стала студэнткай беларускага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта. Праз год газета «Літаратура і мастацтва» змясціла яе верш «Роднае слова» — распеўны, радасны, напоўнены пачуццямі любові да бацькаўшчыны, удзячнасці ёй. Цяпер паэзія ўсё больш становіцца справаю жыцця. Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.Вятрыска шаптаў ягоз лісцем між гаю:...Кахаю, кахаю...Шапталі яго сенажаць і дуброва,людзьмі перачутае,некаму нова,адзінае, дзіўнае светлае слова —кахаю... кахаю... Кахаю...Люблю...Беларускаму краюбясконца я слова «люблю» паўтараю.Данута Бічэль-ЗагнетаваРоднае словаПад казачным дубамнад Нёманам сінімхлапец прызнаваўся ў каханнідзяўчыне. I рэхам той шэптадгукаўся між гаю:...Кахаю, кахаю... Я чула пяшчотнае,шчырасці поўнае,маё, беларускае, роднае, кроўнае,такое раптоўнае,такое чароўнае. Такое ласкавае, цёплае, чыстае,як сонца, агністае,як Нёман, празрыстае,як казка, быліна, як песня,жаданае,дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае,вясновае слова ад шчырага сэрца. Свет ранняй паэзіі быў рамантычна ўзвышаным, і лірычная гераіня адчувала сябе часцінкаю натуральнай стыхіі роднага асяроддзя з яго прыродным шматгалоссем, песеннымі тонамі і яснымі далячынямі. Хацелася «Перасмяяцца, // Перамарыцца, // З ветрам-травою // Нагаварыцца». Гэтыя асаблівасці першых зборнікаў яе лірыкі «Дзявочае сэрца» (1961) і «Нёман ідзе» (1964) добра былі адзначаны крытыкай, якая дружна адгукнулася на кніжкі маладой паэтэсы і высока ацаніла шчырасць і хараство споведзі юнай душы. Творчасць Дануты Бічэль прыдатна дзеля выкарыстання ў экскурсійных мэтах, бо ёю створана паэтычная панарама Гродзеншчыны. Ідучы ўслед за паэткай, можна прайсці па старажытнай Гародні, далучыцца да яго гісторыі, помнікаў архітэктуры, багаццяў прыроднага свету. Лічычная гераіня паэткі заўсёды адчувала повязь з мінулымі эпохамі. У помніках архітэктуры засталіся сляды працы чалавека, народа, па якіх нашчадак мяркуе пра жыццё продкаў, іх мары, разуменне прыгожага. У цэнтры “паэтычнай геаграфіі” дануты Бічэль – Гародня, “родны, старажытны, малады” горад. У самой назве – неспакойны лёс места на раздарожжы гістарычных шляхоў, дзе так часта былі чуваць раскаты грому і грымоты баёў, крывавая горыч паражэння і радаасць перамога, і, разам з тым, ласкавая мяккасць беларускай гаворкі. Асаблівую вядомасць набыў адзін з ранніх вершаў паэткі “Гародня”, радкі якога і сёння, праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля напісання, часта цытуюць гарадзенцы:Горад мой – бяссонніца мая!Як жа не спяваць табе, скажы!Свеціш ты краіне, бы маяк,На яе заходнім рубяжы. Горад прыцягвае ўвагу паэткі і як увасабленне гісторыі, і як яе ўплыў на сучаснасць. Прыкметы гістарычнага часу ў горадзе, што стаў родным Дануце Бічэль, добра адчувальныя: Ссівелае чало Гародні Ад войн крывавіць і баліць. Старажытнае беларускае места неаднойчы было ў руках чужынцаў, што імкнуліся навесці тут свае парадкі. Ды выратаваннем для тутэйшага люду заўсёды былі каштоўнасці высокага духоўнага кшталту, найперш родная мова, якая захоўвала ад нябыту:На шлях гісторыі гаротныЧужы паставіць крыж спяшаў,Ды беларускай мовай роднайСпрадвеку гоіцца душа. Тут, на шчасце, слядоў гісторыі засталося даволі многа. Самы велічны яе помнік – Каложа. Час яе вымяраецца стагоддзямі. Ды існуе непадзельная сувязь гісторыі, сённяшняга і будучага. “Васьмівяковая і заўтра – сённяшняя”, -- сцвярджае паэтка ў вершы “Каложа”, які ўвайшоў у другі зборнік “Нёман ідзе”Лірычная гераіня ўсведамляе далучанасць спраў продкаў, сучаснікаў і нашчадкаўБяссмерце продкаў маіх – Каложа.Вобраз Каложы асацыюецца з вобразам усёй Беларусі, з яе нялёгкім мінулым, людскімі лёсамі. Вобраз адной з першых знакавых для Гародні постацяў магутнага воя Давіда Гарадзенскага, чыё імя ўрэшце ўшанавана ў горадзе, паўстае ў вершы, дзе ўздымаецца праблема гістарычнай памяці, дзе магутна прагучаў матыў здрады – прычыны стратаў, гібелі многіх герояў беларускай гісторыі: Зрэдку мроіцца дзёрзкі на від са шчытом Гарадзенскі Давід. Быў у плечы штылетам забіты прадажнай душою са світы. У Дануты Бічэль шмат вершаў, у якіх яна вядзе нас не проста па дарогах Гродзеншчыны, але найперш знаёміць з захаванымі хрысціянскімі святынямі. Згадаем намаляваныя паэтычным словам храмы ў мястэчках Міхалішкі i Гервяты, што на Астравеччыне. Намаляваныя найперш дзеля таго, каб перадаць пачуцці гepaiнi, жанчыны, нашай сучасніцы, якія вылучаюцца на фоне велічных, гарманічных храмаў рэзкім кантрастам:Міхалішкі!Падзей далёкіх горау лепцы з мармурупахаладзела.А мне баліцьмаё жывое цела,бо я бяду сваюсустрэла ўчора. Мілы воблік заходнебеларускага мястэчка, такога ўтульнага, знаёмага многім з дзяцінства, знаходзім у вершы "У Дзятлаве". Матыў вяртання ў маленства, калі жыццё ўспрымалася як гульня, сцвярджаецца праз адпаведную лексіку, праз кароткі, лаканічны радок, нібы ў дзіцячай чытанцы- мініяцюры:У Дзятлаве - Штурхнула думка:стаўкі, дабяжы!сады. Ды падкасіліся калені.На плошчы Той азіраеццадомікі, як цацкі. ў здзіўленні –Мільгнуўся прыгожы,.нехта яснызабіяцкі – і чужыкальнула ў сэрца:гэта ты! А вось паэтка вядзе нас у горад з даўняй гісторыяй, са слядамі вялікай культуры. Таму вершу характэрна зусім іншая паэтычная інтанацыя, дзе панарамнасць, велічнасць малюнка перададзена праз працяглы радок, напеуную рыфму. Вось жа - мы ў знакамітай слонімскай сядзібе Альберцін, помніку сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму, куды трапляем, дзякуючы вершу Дануты Бічэль "У Слоніме":Колькі навокал таемнай красы! Туліцца возера да Альберціна. Я над вадою адна, як націна, а за вадой на пагорках лясы. Хораша "падсвяціў" бы вандроўку па Багушэвічавых мясцінах трыпціх Дануты Бічэль "Мацей Бурачок", "Жупраны", "У Кушлянах". "Жупраны" - своеасаблівы рэквіем у гонар вялікага паэта. Твор мае адшліфаваную кампазіцыю, адзінаццаць разоў паўтараецца вытрыманая ў дакладным рытме сінтаксічная фігура. Але адчування надакучлівай паўтаральнасці не узнікае, бо паўторы гучаць шторазу па-новаму, часам як разрывы, як удары. ЖУПРАНЫЖупраны. Жупраны! Адкрыюцца раны... У чысты настрой апрануўся Раптоўна закрыюцца раны. народ абадраны. Жупраны — Жупраны.са шпілем падвоблачным побач Світальныя песні паэта падземны палац шасігранны. на дудцы зайграныЖупраны — Жупраны!грудочак спакою вячыстага, Тут кожны яго зразумеў, цемрай прыбраны. як даследчык старанны.Жупраны. Жупраны – Тут бацька i брат. узняты аратым руплівымУ малё тваёй сын Тамаш пахаваны. дзірван занядбаны.Жупраны! ЖупраныЗмагацца пачаў Бурачок. мінулым, сучаснымI суд не прайграны. і будучым векам абраны.Жупраны! Свіраны,Няроўна дзялілі, Кушляны! Жупраны!далоў загрымелі тыраны. Нябыта пакараны. У вершы "У Кушлянах" аўтарка выкарыстоўвае паэтычную аплікацыю з самога Багушэвіча, з ягонай прадмовы да зборніка "Дудка беларуская", тлумачэння ўсяму свету, а найперш " браткам-беларусам", чым ёсць ix Край, ix Радз1ма. Навука вялікага паэта ўспрымаецца як адкрыццё таго, што мусіць быць вядома кожнаму:Словы Бурачок жывыя ведаў,Як Радзіму ратаваць ад бедаў.Выдыхае словы - замаўляе:«Не вялікая, не малая,не чырвоная, не чорная... а белая,чыстая, нікога не біла,не падбівала, толькі баранілася... "Толькі роднай песняй засланялася. Вобраз Алаізы Пашкевіч, чыё жыццё было цесна звязана з Гарадзеншчынай, паўстае ў некалькіх вершах Дануты Бічэль. Так, у вершы «Да Цёткі на стодзесятыя ўгодкі‘» адлюстраваны вобраз першай беларускай паэтюкі XX стагоддзя, што створаны аўтарам помніка ў мястэчку Астрына. З шчырай любоўю, пяшчотай намаляваны гэты вобраз, які ўвабрауў у сябе i красу роднай зямлі, i яе крыжовыя пакуты:Цётка паустала з нябыту ў вянку з незабудкаў. Церні ў вянку... А Цётка, нібыта дзяўчынка. Колькі ў абліччы яе хараства i пяшчоты!Востры насок i постаць, бы скрыпкі струна.Падкрэслена значэнне гэтай сапраўды зорнай постащці для месца, што стала пачаткам шляху i апошнім прытулкам: "Цётчынай зоркай сагрэты заужды Стары Двор". Добрым спадарожнікам можа быць паэзія Дануты Бічэль у вандроўках па Нёмане, у часе наведвання Ракуцёўшчыны, дзе жывою вадою з крыніцы лячыў свае душэўныя пакуты юны Максім Багдановіч, а таксама ў падарожжах па Берасцейшчыне, у Коласавы Пінкавічы i на Белае i Чорнае азёры Ніны Мацяш, на радзіму беларускай літаратарю Тамары Чабан у яе Празарокі. Ды i шмат яшчэ куды можам завітаць разам з яе паэтычнымі радкамі. Дзякуй за ўвагу!

Приложенные файлы


Добавить комментарий