Урок па чалавек і свет 1 клас


Тэма: Вясна і здароўе чалавекаМэта: садзейнічаць усведамленню карысці прагулак, рухомых гульняў на свежым паветры, вучыць ажыццяўляць правільны выбар месцаў для іх ажыццяўлення.
Задачы: сфарміраваць уяўленне аб жывавтворных сілах прыроды вясной, аб небяспечных і бяспечных месцах для гульняў і прагулак; вучыць апранацца ў адпаведнасці з умовамінадвор’я і магчымай інтэнсіўнасцю дзейнасці (хада, рухомыя гульні і інш.); стымуляваць у вучняў патрэбу ўжываць у ежу веснавую багатую вітамінамі зеляніну; стварыць умовы для фарміравання ўмення прымаць правільнае рашэнне ў сітуацыі выбару, прагназаваць развіццё небяспечнай сітуацыі.
ХОД УРОКА
І. Арганізацыйны момант
Ідзе матушка-Вясна, А за ім – красавік
Адчыняйце вароты. Адчыніў вокны і дзверы.
Першым сакавік прыйшоў, А калі прыйшоў май –
Белы снег зышоў. Сонейка ў церам запрашай!
ІІ. Актуалізацыя ведаў
Абагульненне матэрыялаў назіранняў на экскурсіі.
Назавіцце вясновыя месяцы.
Сакавік – першы месяц вясны, гэта месяц света. Яшчэ ляжыць снег, але сонейка прыгравае ласкавей.
Красавік – другі месяц вясны, гэта месяц вады. Здаўна ў народзе кажуць: “Красавік – вадалей”, “Вада з гор пацякла – вясну прынесла”. У красавіку дні стновяцца даўжэйшыя, цяплейшыя, прачынаецца прырода.
Май – трэці месяц вясны, гэта месяц зялёнай травы. На дрэвах з’яўляюцца лісточкі, у лесе спяваюць птушкі, зацвітаюць кветкі. Усё ў прыродзе ажывае.
Усе чакаюць вясну, жадаюць каб хутчэй яна прыйшла, радуюцца ёй. Добра пасля зімы выйсці вясной на вуліцу: журчаць ручаі, а мы пускаем караблікі.
А якія яшчэ змены адбываюцца ў нежывой прыродзе? (Вясной сонейка падымаецца вышэй, свеціць ярчэй і грэе мацней, дні прыбываюць, часта ідуць дажджы.)
Якія змены ў жыцці жывой прыроды вызываюць змены ў нежывой? (Распускаюцца почкі (ныркі) на дрэвах, зацвітаюць першацветы, з’яўляюцца насякомыя, прылятаюць пералётныя птушкі, прачынаюцца пасля зімовай спячкі мядзведзі, вожыкі. Прырода абуджаецца.)
ІІІ. Паведамленне тэмы ўрока
Сёння на ўроку мы з вамі сустрэнемся з доктарам Айбалітам. Прастуду мы прагналі з вамі зімой, а зараз вясной, калі стала цяплей і ўсё ярчэй свеціць сонейка, як вы лічыце, навошта ён прыйшоў да нас у госці?
Правільна, каб яшчэ раз нагадаць вам аб выкананні рэжыму дня, аб карысці садавіны і агародніны і аб тым, што больш часу патрэбна праводзіць на свежым паветры.
Фізкультхфілінка
ІV. Работа над новым матэрыялам
1.Уступная гутарка
Які настрой бывае ў людзей вясной? Чаму?
Настрой залежыць ад стану прыроды, ад надвор’я. З надыходам цёплых сонечных дзён людзі больш часу праводзяць на прыродзе, назіраючы за яе абуджэннем. Усе любуюцца з’явамі якія адбываюцца і радуюцца сонейку, цяплу і свету, шчабятанню птушак.
А што людзям нясе вясна?(Усе жывыя арганізмы жывуць па адным і тым жа законам. Так ужо распарадзілася прырода, што пасля зімы, з надыходам вясны пачынаецца яе абнаўленне. Чалавек – гэта частка жывой прыроды, і падпарадкоўваецца тым жа самым законам, што і любая расліна або жывёла. Напэўна вы ведаецце, што з надыходам вясны ва ўсіх жывёл пачынаецца працэс лінькі, калі ў іх выпадае старая і з’яўляецца новая поўсць. Працэсы абнаўлення адбываюцца ў арганізме чалавека. Патрэбна больш розных пажыўных рэчаў для пабудовы новых клетак. І пагэтаму нам з вамі вясной не хапае вітамінаў і мінералаў.
2. Адгадванне загадак
Дзесяць шуб мае, але ні адна не грэе. (Цыбуля)
Семдзесят вопратак і ўсе без зашпілек. (Капуста)
Канешне, патрэбна ужываць у ежу вясновую зеляніну, багатую вітамінамі,- цыбулю, радыску, салат, укроп, пятрушку, капусту, шчаўе.
Рабяты, а вы самі зможаце прыгатаваць такі салат? Давайце прыгатуем.
Фізкультхфілінка
Мы капусту рэжам, рэжам,
Мы капусту солім, солім,
Мы капусту ціснем, ціснем,
Хай капуста кісне, кісне.
3. Карысць прагулак і выбар адзення
- Разкажыце Айбаліту, якую карысць чалавеку прыносяць вясновыя прагулкі. (Чалавек дыша свежым цалебным паветрам, абуджаецца разам з прыродай, радуецца вясноваму сонейку – у яго паляпшаецца настрой.)
- Як патрэбна апранацца на прагулку? А калі вы гуляецце ў рухомыя гульні?
Гульня “Пляскаем у далоні”
Калі я буду называць заняткі , якімі карысна займацца вясной на свежым паветры, вы будзеце пляскаць у далоні.
Катанне на ролікавых каньках.
Язда на веласіпедзе.
Прагулкі ў парку.
Гульня ў хакей.
Гульня ў футбол.
Катанне на каньках.
Катанне на санках.
Катанне на самакаце.
Чаму нельга вясной катацца на каньках, гуляць у хакей на вадаёмах?
4. Работа па падручніку
Аналіз малюнкаў на с.48 вучэбнага дапаможніка: на якім малюнку намалявана ранняя вясна, позняя, што дазваляе зрабіць такую выснову і інш.
Чытанне першага абзаца тэксту на с.48
Гульня “Апранні ляльку”
Выбраць адзенне для вясновых прагулак і рухомых гульняў на свежым паветры. Дзецям прапануецца выбраць вопратку для прагулак у ясны, цёплы вясновы дзень.- Як трэба апранацца ранняй вясной, калі снег толькі пачынае раставаць?
Як вы апранецца ў цёплы вясновы дзень. Якім будзе ваш абутак? Галаўны ўбор? Чаму?
Імітацыйная гульня “Можна – нельга”
У якія гульні можна гуляць вясной?
Зараз выканаем заданне да с. 49 вучэбнага дапаможніка. Гульня называецца “Можна – нельга”. Я буду называць вам месца, а вы будзеце адказваць ці можна тут гуляць “Так-так-так!” або “Не-не-не!”.
На каруселях? ( )
Каля бакаў для смецця? ( )
У парку?
На шашы?
На стройцы?
На дзіцячай пляцоўцы?
На стадыёне?
..
Што можа быць, калі гуляць на будоўлі? Дзе працуе кран? Дзе могуць тырчаць цвікі, кавалкі шкла?
V. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
Гульня “Так-не”
Вясной мокра, пагэтаму патрэбна радзей выходзіці на вуліцу?
У вясновай зеляніне шмат вітамінаў?
Гуляць патрэбна ў спецыяльна адведзеннных месцах: на стадыёнах, гульнявых пляцоўках?
На тратуары, каля праезнай часткі нельга пхацца, бегаць, гуляць?
На раку або возера нельга хадзіць без дарослых?
На развітанне доктар Айбаліт хоча даць вам параду.
Каб быць заўсёды здаровым,
Бадзёрым, стройным і вясёлым,
Даць савет я вам гатовы,
Як пражыць без дактароў.
Трэба есці памідоры,
Садавіна, гародніна, лімоны,
кашу - раніцай, суп - у абед,
А на вячэру - вінегрэт.
Трэба спортам займацца,
Мыцца, гартавацца,
Лыжных бегам захапляцца
І часцей усміхацца.
Ну, а калі свой абед
Ты пачнеш з кулька цукерак,
Жвачкай імпартнай закусіш,
Шакаладам падмацуеш,
А потым на цэлы вечар
Да тэлевізара засядзеш
І паглядзіш па парадку
Серыялаў чараду,
То тады, напэўна,
Вашы спадарожнікі заўсёды –
Блізарукасць, бледны выгляд
І не надта добры апетыт.

Приложенные файлы


Добавить комментарий