Інфармацыйная гадзіна на тэму Дзень птушак


Інфармацыйная гадзіна
Тэма: “1 красавіка-Міжнародны дзень птушак”
Мэта: паказаць вучням, якую карысць прыносяць птушкі; растлумачыць дзецям пра Міжнародны дзень птушак; развіваць памяць і вусную мову вучняў; выхоўваць у дзяцей беражлівыя адносіны да птушак
Ход мерапрыемства
1.Арганізацыйны момант
2.Уступная частка
-Добры дзень, мае маленькія сябры! На сённяшняй інфармацыйнай гадзіне мы будзем гаварыць пра птушак. Давайце разам прачытаем назву нашага занятку(дзеці чытаюць некалькі разоў). Ва ўсім свеце 1 красавіка адзначаюць Дзень птушак. Як вы думаеце, чаму?
Якую карысць прыносяць птушкі?
Кожны дзень на Зямлі гіне многа птушак: іх знішчае чалавек.Каб не здарылася так, што на планеце не застанецца зусім птушак,трэба берагчы і ахоўваць іх.
У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца акцыя “Птушка года” .У 2013 годзе птушкай года аб’яўлены удод.(настаўнік паказвае малюнак з выявай удода).
У нашым краі-Беларусі-
Ёсць буслы, сарокі, гусі,
Качкі, чыбісы, саколкі,
Чаплі, совы, перапёлкі.
Давайце назавём птушак, пра якіх гаворыцца ў гэтым вершы.
3.Асноўная частка
А зараз паглядзім, ці добра вы ведаеце птушак свайго краю.
Гульня “Пазнай мяне”.
Настаўнік чытае загадкі, а вучні паказваюць картку з птушкай, пра якую гаворыцца ў загадцы.
1.Усіх птушак ён чарней,
Чысціць поле ад чарвей…..
2.Не на дрэве, не ў кустах
Пасяліўся шэры птах.
Ён жыве ў полі,
Дзе прастору болей.
Да сонца падымаецца,
Песняй заліваецца…..
3.Дзетак сваіх не гадуе
Нават гнязда не будуе.
Звонка ў лесе гукае,
Што за птушка такая…..
4.Прыляцела да кармушкі
Размалёваная птушка
Паспытала дзюбай сала
І сябровачак пазвала…
5.Чырвоная дзюба,
Чырвоныя боты.
На лузе-цыбаты,
А ў небе –крылаты….
6.Адгадайце, што за лекар,
У лясах жыве спрадвеку.
Лечыць летам і зімой
Дрэвы дзюбаю сваёй….
Малайчынкі!
Гульня “Пералётныя-зімуючыя”
Настаўнік называе птушак, вучні слухаюць. Калі птушка пералётная-махаюць рукамі, а калі зімуючая- сядзяць ціха.
Варона,бусел, дзяцел,ластаўка,журавель, сініца, крыжадзюб,чапля.
Гульня “Чый галасок?”
Уключаецца запіс галасоў птушак, а вучні адгадваюць, хто які голас падае.
Фізкультхвілінка
Дзеці спяваюць і танцуюць пад песню “Верабейчык”
Віктарына
1.Птушка-сімвал Беларусі?
2.Якая птушка ўмее падрабляць галасы?
3.Назавіце “Птушку года” 2013г ?
4.Каго называюць санітарам Лесу?
5.Хто днём спіць, а ноччу палюе?
Вуснае паведамленне аб птушках
Крыжадзюб-
Варона-
Перапёлка-
Грак-
Сойка-
Зязюля-
Малайчынкі!
3.Заключная частка
Якое свята адзначаецца 1 красавіка? Чаму? Як трэба адносіцца да птушак? Якую дапамогу можна аказаць птушкам зімой?
Любіце птушак, дапамагайце ім і яны аддзячаць вам!

Приложенные файлы


Добавить комментарий